Кульмінацыяй свят, прысвечаных Дню Незалежнасці, стане адкрыццё плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску. Урачыстае мерапрыемства адбудзецца сёння ў 20.30.
Цырымонія будзе пабудавана па прынцыпе моладзевага свята. Удзел у ёй возьмуць вышэйшыя службовыя асобы, кіраўніцтва горада, вядомыя дзеячы мастацтваў, актывісты БРСМ, навучэнская моладзь.
Мерапрыемства пачнецца з моладзевага музычнага тэлевізійнага прадстаўлення "Красуй, Беларусь!" Затым свята працягнецца на самой плошчы. Рота ганаровай варты выканае кампазіцыю "Наш флаг". Таксама перад публікай выступяць удзельнікі групы "Флэшмоб", Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Цітовіча, акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі, Дзяржаўны камерны хор Беларусі, зводны аркестр дзіцячых школ мастацтваў Мінска і іншыя. Плануецца яркае дзеянне з удзелам сцяганосцаў і лазернае шоу.
Плошча Дзяржаўнага сцяга знаходзіцца на праспекце Пераможцаў паміж выставачным цэнтрам "Белэкспа" і Палацам Незалежнасці. Аб'ект прызваны стаць цэнтрам незалежнасці беларускай дзяржавы.
Вераніка КАНЮТА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/rozgalas