"Маскоўскі раённы аддзел упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску праводзіць праверку па факту смерці ў следчым ізалятары нумар 1 зняволенага, мінчаніна 1991 года нараджэння. У рамках праверкі назначаны комплекс судовых экспертыз", — паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Аляксандр Герасімаў. Раней на некаторых інтэрнэт-сайтах з'явілася інфармацыя аб тым, што ў следчым ізалятары памёр малады мінчанін. Паведамляецца, што на яго целе былі выяўлены шматлікія ранкі і гематомы.
БЕЛТА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/rozgalas