Чатыры медалі заваявалі на 7-й міжнароднай алімпіядзе па астраноміі і астрафізіцы ў Грэцыі беларускія школьнікі: адзін сярэбраны медаль і тры "бронзы".
З бронзавымі медалямі вярнуліся з Грэцыі выхаванец сталічнай гімназіі № 29 Міхаіл Кукуеў, навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №1 Дзмітрый Саўчанка і навучэнка гомельскай гімназіі № 56 Ганна Паруль. Сярэбраная ўзнагарода — у выпускніцы Ліцэя БДУ Розы Навіцкай. А ва Уладзіслава Арцем'ева, вучня Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №2, — пахвальны водгук.
Трэба зазначыць, што гэта лета ўвогуле аказалася для беларускіх школьнікаў шчодрым на ўзнагароды на міжнародных інтэлектуальных спаборніцтвах. Напрыканцы ліпеня ў Маскве
прайшла 45-я міжнародная алімпіяда па хіміі, у якой прынялі ўдзел школьнікі з 77 краін. Беларускія старшакласнікі заваявалі там адзін залаты і тры сярэбраныя медалі. Восьмае па ліку "золата" паклаў у агульную "хімічную скарбонку" міжнародных алімпіяд прадстаўнік сталічнай гімназіі № 1 Сяргей Кузоўчыкаў. Сярэбранымі медалямі могуць пахваліцца Аляксандра Дземідовіч (гімназія №15 г. Мінска),Мікалай Арцюшэўскі (ліцэй БДУ) і Андрэй Швед (гімназія №12 г. Мінска). Беларусь пачала ўдзельнічаць у міжнародных алімпіядах з 1996 года: на сёння ў беларускіх школьнікаў ужо 8 залатых, 33 сярэбраныя і 27 бронзавых медалёў, пры тым, што ўсяго ўдзел у алімпіядах па хіміі ўзялі 72 школьнікі.
24-я Міжнародная біялагічная алімпіяда праходзіла сёлета ў швейцарскім Берне, куды з'ехаліся 240 школьнікаў з 62 краін. Вынік выступлення беларусаў — два бронзавыя медалі ў Машы Дунай (Ліцэй БДУ) іАліны Вайцянковай (Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3).
А ў Капенгагене сабраліся наймацнейшыя юныя фізікі з 83 краін. Беларускія школьнікі прывезлі з Даніі 5 медалёў. Сярэбраныя медалі атрымалі ліцэіст БДУ Іван Міцькавец, навучэнцы гродзенскай гімназіі № 3 Аляксандр Ганчарук і сярэдняй школы № 2 Камянца Максім Ліцкевіч. Бронзавыя медалі прывезлі ліцэіст БДУ Аляксей Дудук і навучэнец 11 класа гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны Полацка Джэймс Аквух. Неафіцыйны камандны залік узначаліў на алімпіядзе Кітай. Сярод краін СНД найлепшым чынам выступілі школьнікі з Расіі, Казахстана, Беларусі і Украіны.
Узначалілі кітайскія школьнікі таксама і неафіцыйны камандны залік на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы, якая прайшла ў Калумбіі. Сёлета свае каманды на алімпіяду даслалі 97 краін. Але і прадстаўнікі беларускай школы на звышпрэстыжных інтэлектуальных спаборніцтвах не згубіліся і не разгубіліся.
Узнагароду самай вышэйшай пробы заваяваў на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы выпускнік сталічнай гімназіі №41 Аляксей Семчанкаў. "Серабро" — у Дзмітрыя Баброва і Арцёма Жука. Абодва хлопцы таксама прадстаўляюць сталічную гімназію №41. Дзве бронзавыя ўзнагароды паклалі ў скарбонку беларускай матэматычнай школы ліцэісты БДУ Багдан Гілевіч і Лізавета Даўгяла. У выхаванкі бабруйскай гімназіі № 23 Анастасіі Жыркевіч — таксама "бронза".
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/grecyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-alimpiyada-pa-astranomii-i-astrafizicy
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-kukueu-navuchenec-magilyouskaga-dzyarzhaunaga-ablasnoga-liceya-no1
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-sauchanka
[7] https://zviazda.by/be/tags/ganna-parul
[8] https://zviazda.by/be/tags/licey-bdu
[9] https://zviazda.by/be/tags/roza-navickaf
[10] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-arcemeu
[11] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-dzyarzhauny-ablasny-licey-no2
[12] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-dzemidovich
[13] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kuzouchykau
[14] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-arcyusheuski
[15] https://zviazda.by/be/tags/andrey-shved
[16] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodnaya-biyalagichnaya-alimpiyada
[17] https://zviazda.by/be/tags/masha-dunay
[18] https://zviazda.by/be/tags/alina-vaycyankova
[19] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-semchankau