Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце
З кожным годам у рэспубліцы павялічваецца сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб. Калі ў 2005 годзе ўпершыню бралі шлюб жанчыны ва ўзросце 23,5 года, мужчыны — у 25,7 года, то ўжо ў 2012 годзе — ва ўзросце 24,6 года і 26,7 года адпаведна.
Сярод беларускай моладзі дастаткова высокі прэстыж сям'і. Так, летась 82,8% дзяцей нарадзіліся ў маці ва ўзросце да 31 года ў зарэгістраваным шлюбе. Удзельная вага дзяцей, народжаных па-за шлюбам, склала ў 2012-м 17,2%, у той час як у 2005 годзе доля такіх дзяцей была 23,6%.
Пераважная большасць моладзі (82,7%) пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, у сельскай мясцовасці — 17,3%. Колькасць сельскай моладзі за апошнія восем гадоў скарацілася на 166,7 тыс. чалавек (на 30%). Гэта абумоўлена тым, што маладыя людзі пераязджаюць у горад, каб працягнуць адукацыі і ўладкавацца на больш высокааплатную працу. Так, летась з вёскі ў горад выехала больш за 40 тыс. чалавек, у той час як на пастаяннае месца жыхарства ў сельскую мясцовасць прыехалі ўсяго 18,9 тыс. маладых гараджан. Удзельная вага працаздольнай моладзі ў агульнай колькасці працаздольнага насельніцтва рэспублікі складае 36%.
Беларусі 47,3% людзей ва ўзросце да 31 года задаволены сваімі жыллёвымі ўмовамі, 27,1% — хутчэй не задаволены, 25,6% — зусім не задаволены. Сярод нездаволеных жыллёвымі ўмовамі 63,3% плануюць пабудаваць, купіць або абмяняць жылое памяшканне.
З года ў год павышаецца адукацыйны ўзровень беларускай моладзі. На 1000 маладых грамадзян сёння прыходзіцца 169 чалавек з вышэйшай адукацыяй і 245 — з сярэдняй спецыяльнай. Па колькасці маладых людзей, якія атрымліваюць адукацыю, Беларусь займае адно з самых высокіх месцаў у свеце і саступае толькі Рэспубліцы Карэя, ЗША і Расіі.
Надзея ДРЫЛА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-dryla
[2] https://zviazda.by/be/reparcer
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[6] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-statystychny-kamitet
[7] https://zviazda.by/be/tags/respublika-kareya