У народзе гэтае свята завецца Яблычным Спасам. Ва ўсіх храмах Беларусі асвяшчалі плады новага ўраджаю. Сярод пладовых дрэў яблыня асабліва ўшанавана ва ўсходніх славян: яна не толькі сімвалізуе жыццё, вечнасць і неўміручасць, але, як лічыцца, дае здароўе.
З самай раніцы каля Свята-Духавага кафедральнага сабора сабраліся тысячы вернікаў, каб адсвяткаваць Другі Спас.
Згодна з народнымі прыкметамі і павер'ямі, па надвор'і на Яблычны спас прагназавалі, якім будзе студзень. Лічыцца, калі стаіць у гэты дзень жара, то і снегу будзе мала. А калі суха — то і восень будзе без дажджоў.
Марына БЕГУНКОВА.
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[3] https://zviazda.by/be/religiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/yablychny-spas