Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" адбудзецца 24 жніўня ў Гродзенскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.
Мерапрыемствы традыцыйнага фестывалю пройдуць у раёне шлюза Дамброўка.
Асноўнай яго падзеяй будзе выступленне творчых калектываў з Беларусі, Польшчы і Літвы. Артысты выступяць у спецыяльна збудаваным летнім амфітэатры.
Таксама ў гэты дзень тут будуць ушаноўваць працаўнікоў жніва — раённае свята "Дажынкі" ўключае ўрачыстае шэсце хлебаробаў і ўзнагароджанне лепшых.
Будзе працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, адбудзецца выстаўка-кірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці, спартыўныя спаборніцтвы. Вечарам пачнецца дыскатэка, якая прадоўжыцца да поўначы.
Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў" пачаў праводзіцца на Аўгустоўскім канале па ініцыятыве Саюза палякаў на Беларусі. З 2006 года, пасля рэканструкцыі канала, маштаб мерапрыемства павялічыўся. Цяпер у лік арганізатараў таксама ўваходзяць гродзенскія абласны і раённы выканаўчыя камітэты.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belta
[5] https://zviazda.by/be/tags/litva
[6] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[7] https://zviazda.by/be/tags/dazhynki
[8] https://zviazda.by/be/tags/grodzenski-rayon
[9] https://zviazda.by/be/tags/augustouski-kanal
[10] https://zviazda.by/be/tags/dambrouka