Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, перадае БЕЛТА.
"Неабходна дакладна разумець, што сітуацыя, якая ўзнікла, поўнасцю знаходзіцца ў прававой плоскасці", — заявіў Андрэй Савіных. "Сітуацыя з затрыманнем з'яўляецца вынікам прававой ацэнкі дзеянняў канкрэтнай асобы. Для гэтага ёсць дастатковыя падставы і аргументаваная прававая кваліфікацыя. Размова ідзе аб значным эканамічным уроне інтарэсам Рэспублікі Беларусь
", — адзначыў ён. У сувязі з гэтым Следчы камітэт, кіруючыся прынцыпам незалежнасці пры ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў, завёў адпаведную крымінальную справу і прыняў рашэнне аб затрыманні Уладзіслава Баумгертнера, растлумачыў Андрэй Савіных.
"Мы спадзяёмся, што гэта пытанне будзе разглядацца нашымі партнёрамі адказна, у духу законнасці, а не на падставе эмоцый і ўвязкі з палітыкай", — дадаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/belta
[4] https://zviazda.by/be/tags/respublika-belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzislau-baumgertner
[6] https://zviazda.by/be/tags/nachalnik-upraulennya-infarmacyi-pres-sakratar-mzs-belarusi-andrey-savinyh