[1]1749 год — нарадзіўся філосаф і паэт Ёган Вольфганг Гётэ. У дзяцінстве ён вывучаў дакладныя навукі, жывапіс, гісторыю, музыку, фехтаванне. Ён цікавіўся хіміяй і з навуковай дакладнасцю апісваў свае доследы. У Лейпцыгу будучы паэт вывучаў права і пісаў вершы пра сваё першае каханне. Яго называлі містыкам, захопленым «дэманам паэзіі», геніем па-за часам, увасабленнем нямецкага духу, вялікім германскім патрыярхам, рэалістам-практыкам, першым паэтам. Ён пакінуў 143 тамы твораў і больш за 13 тысяч лістоў. А вяршыня яго паэзіі і філасофіі — вобраз доктара Фаўста.
1762 год
— нарадзіўся Ян Рустэм, беларускі жывапісец, педагог. Творчасць яго была звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы. Вучыўся ў Варшаве і Германіі. У 1798-1832 гадах выкладаў у Віленскім універсітэце. Рэарганізаваў сістэму навучання ў Віленскай мастацкай школе. Падрыхтоўка ў гэтай школе давала магчымасць таленавітай моладзі Беларусі, Літвы і Польшчы паступаць у мастацкую акадэмію. У 1820-1822 гадах у школе вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў, сярод якіх было шмат выхадцаў з Беларусі. Выхаванцамі школы былі В. Ваньковіч, Я. Дамель, Н. Орда, І. Хруцкі і іншыя. Сам Рустэм працаваў пераважна ў жанры партрэта. Ён аўтар шматлікіх аўтапартрэтаў, партрэтаў, акварэляў. Памёр у 1835 годзе.
1963 год — у ЗША адбыўся 200-тысячны «Марш на Вашынгтон у імя работы і свабоды» з патрабаваннямі расавай роўнасці прыпрацаўладкаванні і ліквідацыі беспрацоўя. Марцін Лютар Кінг з прыступак мемарыяла прэзідэнту Аўрааму Лінкальну выступіў з прамовай, якая ўвайшла ў гісторыю. Яна пачыналася словамі: «У мяне ёсць мара...»
Спасылкі
[1] http://new.zviazda.by/wp-content/uploads/2013/08/goethe.jpg
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/yogan-volfgang-gyote
[4] https://zviazda.by/be/tags/yan-rustem
[5] https://zviazda.by/be/tags/marsh-na-vashyngton-u-imya-raboty-i-svabody
[6] https://zviazda.by/be/tags/marcin-lyutar-king
[7] https://zviazda.by/be/tags/auraam-linkaln
[8] https://zviazda.by/be/etot-den-v-istorii