1 верасня 2013 года на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё пачынаецца новы вяшчальны сезон 2013—2014 гг. Асноўнай маркетынгавай мэтай сезона з'яўляецца паляпшэнне пазіцый канала ў FM-прасторы краіны. Для гэтага будзе ажыццёўлены пераход на паўнавартаснае кругласутачнае FM-вяшчанне.
На базе звестак, атрыманых па выніках сацыялагічных даследаванняў папулярнасці беларускіх радыёстанцый, абноўлены праграмны пакет і ўнесены змяненні ў сетку вяшчання.
На новы сезон адабрана 5 новых праектаў, абноўлена 41 перадача. У сетцы вяшчання размешчана 75 праграм уласнай вытворчасці.
Сярод новых праектаў — «Гістарычны ракурс» (штотыднёвая аналітычная перадача на гістарычную тэматыку з удзелам спецыялістаў Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці), «Арт-салон
» (штотыднёвая дыскусійная перадача пра актуальныя праблемы беларускай культуры і мастацтва), «Этнафорум» (штотыднёвая пазнавальная перадача пра сучасныя формы беларускіх музычных традыцый), «Імправізацыя» (штотыднёвая перадача, заснаваная на «жывым» (канцэртным) выкананні музычных твораў у вялікай студыі Дома радыё), «Бонус» (штодзённая па буднях інтэрактыўная перадача, арыентаваная на FM-аўдыторыю, аўтааматараў і слухачоў мабільнага радыё).
Сумесна са спадарожнікавым тэлеканалам «Беларусь 24» будзе працягнута рэалізацыя грамадска-палітычнага праекта «Актуальны мікрафон».
У сезоне 2013—2014 гг. перапраграмаваны эфірны час з 5.00 да 6.00. У гэтым прамежку размесціцца інфармацыйны выпуск і тэматычныя рубрыкі.
У эфірнай лінейцы 21.00—22.00 уведзены дадатковыя выпускі праграмы «Тэатр Беларускага радыё», што дазволіць больш шырока выкарыстоўваць фондавыя матэрыялы, а таксама арганізоўваць тэматычныя акцыі («юбілейныя тыдні»), прысвечаныя творчасці выдатных беларускіх пісьменнікаў, драматургаў, артыстаў, рэжысёраў і кампазітараў (120-годдзе народнага артыста СССР В. Уладамірскага, 110-годдзе народнага артыста СССР Б. Платонава, 110-годдзе народнай артысткі Беларусі Р. Кашэльнікавай, 100-годдзе народнага паэта Беларусі А. Куляшова, 95-годдзе заслужанага работніка культуры БССР, рэжысёра С. Гурыч, 90-годдзе народнага пісьменніка Беларусі В. Быкава, 90-годдзе драматурга А. Вольскага, 80-годдзе народнага артыста СССР В. Тарасава, 80-годдзе народных артыстаў Беларусі В. Белахвосціка і Г. Гарбука, 65-годдзе кампазітара У. Кандрусевіча, 60-годдзе кампазітара У. Кур'яна і інш.).
Шэраг праграм, якія мелі шырокую і стабільную слухацкую аўдыторыю ў папярэднім сезоне, захоўваюцца і ўдасканальваюцца. У праектах «Беларускі шлях», «Дыялог», «Навіны планеты», «Нязведаныя гарызонты», «Пастфактум», «Радыёслужба бяспекі», «Афіша», «Вітаем, віншуем, жадаем», «Галерэя», «Гукавая дарожка», «Звычайныя гісторыі», «Кінаклуб», «Літаратурны калейдаскоп», «Рэтра» і інш. зменены хронаметраж і месца ў сетцы вяшчання, абноўлены склад творчых груп.
Удасканальваецца і музычнае вяшчанне. У сезоне 2013—2014 гг. плануецца цалкам перайсці на фармат музычнага праграмавання «Оldіе bаsеd Sоft АС». Музычная палітыка канала па-ранейшаму будзе грунтавацца на прапагандзе творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў. Разам з тым у канцэртных праграмах пад рубрыкай «Музыка на ўсе часы» таксама будуць гучаць савецкія і замежныя рэтра-кампазіцыі.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё мае самую шырокую сетку FM/УКХ-перадатчыкаў, што дазваляе забяспечваць ахоп амаль 100% тэрыторыі рэспублікі.
Акрамя таго, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё — адзіны ў Беларусі, які транслюецца ў лічбавым стандарце DVB-Т.
Слухайце нас у лічбавым фармаце, па правадной сетцы, у рэжыме рэальнага часу на www.rаdіо1.tvr.bу і ў FM па ўсёй краіне! Будзем разам!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus-24
[4] https://zviazda.by/be/tags/aktualny-mikrafon
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-radyyo
[6] https://zviazda.by/be/tags/gistarychny-rakurs
[7] https://zviazda.by/be/tags/art-salon
[8] https://zviazda.by/be/tags/etnaforum
[9] https://zviazda.by/be/tags/impravizacyya
[10] https://zviazda.by/be/tags/bonus
[11] https://zviazda.by/be/tags/oldie-based-soft