Урачыстая цырымонія прыняцця ваеннай прысягі адбылася ў Ваеннай акадэміі. Курсанты першых курсаў ваеннай ВНУ, а таксама ваенных факультэтаў грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў краіны пакляліся быць вернымі абаронцамі беларускага народа і сваёй Айчыны.
Сёлета словы ваеннай прысягі вымавілі больш за 570 грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія зрабілі выбар на карысць ваеннай прафесіі. З іх 346 юнакоў будуць навучацца ў Ваеннай акадэміі, 230 — на ваенных факультэтах грамадзянскіх ВНУ краіны.
— Перш чым надзець курсанцкія пагоны, сённяшнія першакурснікі прайшлі паглыблены прафесійна-псіхалагічны адбор, сур'ёзныя ўступныя выпрабаванні і курс агульнавайсковай падрыхтоўкі, у перыяд якой яны засвоілі асновы ваеннай навукі, — зазначыў начальнік Ваеннай акадэміі генерал-маёр Сяргей БОБРЫКАЎ
.
1378158250888_1
Акрамя Ваеннай акадэміі, падрыхтоўка спецыялістаў для Узброеных Сіл сёння ажыццяўляецца на ваенных факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама на ваенных кафедрах у Мінскім дзяржаўным вышэйшым авіяцыйным каледжы, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, Гомельскім, Гродзенскім і Віцебскім дзяржаўных медыцынскіх універсітэтах.
1378158252273_2
Нягледзячы на шырокі спектр ВНУ, задзейнічаных у сістэме ваеннай адукацыі, асноўнай базай для падрыхтоўкі афіцэраў па-ранейшаму застаецца Ваенная акадэмія. Сёння яна ўваходзіць у лік найбуйнейшых вышэйшых навучальных устаноў краіны. У штатнай структуры 9 факультэтаў, якія забяспечваюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў па 19 спецыяльнасцях, 6 напрамках і 31 спецыялізацыі дляУзброеных Сіл, унутраных войскаў МУС, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, КДБ і МНС.
1378158254821_3
Для павышэння кваліфікацыі афіцэрскага складу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у канцы 2003 года на базе Ваеннай акадэміі быў створаны і паспяхова функцыянуе факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Ваенная акадэмія вызначаецца вялікім навукова-педагагічным патэнцыялам. Тут працуе звыш 700 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, з якіх 230 маюць вучоныя ступені і званні.
Вераніка КАНЮТА.
Фота БЕЛТА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/poglyad
[4] https://zviazda.by/be/tags/poglyad
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns
[6] https://zviazda.by/be/tags/belta
[7] https://zviazda.by/be/tags/respublika-belarus
[8] https://zviazda.by/be/tags/vaennaya-akademiya
[9] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily
[10] https://zviazda.by/be/tags/syargey-bobrykau
[11] https://zviazda.by/be/tags/unutranyya-voyski-mus
[12] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-pagranichny-kamitet
[13] https://zviazda.by/be/tags/kdb