У Сірыі яшчэ застаюцца каля 80 грамадзян Беларусі, паведамілі ў МЗС Беларусі. Калі хто-небудзь з астатніх грамадзян выкажа жаданне вярнуцца ў Беларусь, то будзе аказана неабходнае садзейнічанне.
У Беларусі дзеянне тэлефона даверу па праблемных пытаннях у будаўніцтве падоўжана да канца верасня 2013 года. Рашэнне аб падаўжэнні прынята ў сувязі з вялікім патокам зваротаў грамадзян са скаргамі, якія паступаюць з усіх рэгіёнаў краіны.
Расійскія ваенныя з падраздзяленняў Заходняй ваеннай акругі адправіліся ў Беларусь на сумеснае вучэнне «Захад-2013». На тэрыторыю Беларусі адправіцца 2,5 тыс. расійскіх ваеннаслужачых.
Дзіцячыя крэслы збераглі гадавалых двайнят у сур'ёзнай аварыі ў Мінску на вуліцы Бабруйская. Аўтамабіль «Сітраен» з двума дзецьмі не саступіў дарогу «Фольксвагену» і ў выніку моцнага ўдару перакуліўся на дах. У такой аварыі абышлося без пацярпелых. Дзіцячыя крэслы надзейна ўтрымалі двайнятак, абодва кіроўцы былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro