На стадыі разгляду паправак у закон Беларусі «Аб ахове здароўя» з законапраекта была выключана норма, якая прадугледжвае, што пацыенты, якія паступілі ў дзяржаўныя ўстановы ў нецвярозым стане, будуць пакрываць расходы на сваё лячэнне.
У Мінску ў 2014 годзе плануецца пачаць рэканструкцыю паркаў
імя М.Я. Паўлава і 40-годдзя Кастрычніка.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі аб'явіла аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «АрхНавацыя-2013».
У Мінску ў Дзень без аўтамабіляў уздоўж ракі Свіслач па вуліцы Пуліхава будуць высаджваць дрэвы. Традыцыйная акцыя пройдзе 22 верасня.
РУП «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» асвоіў выпуск спірту з самай высокай у Беларусі ступенню ачысткі «Белальфа». Колькасць у ім метылавага спірту (бясколернага яду) у пераліку на бязводны спірт складае не больш як 0,003 працэнта, у той час як у спірце вышэйшай ачысткі дапускаецца 0,030 працэнта.
Гарантыйны тэрмін на прынятыя ў эксплуатацыю аб'екты і выкананыя будаўнічыя работы ў Беларусі з 1 студзеня 2014 года павялічыцца да васьмі гадоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro