Менавіта так ацаніў краязнаўчую працу «Ігуменскага тракта» дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Уладзімір Аляксандраў, які асабіста ўручаў шыкоўныя кніжныя падарункі пераможцам конкурсу «Мясціны, знітаваныя з душой».
Уладзімір Аляксандраў падзякаваў газеце «Звязда» за вялікую падзвіжніцкую дзейнасць, за тое, што журналісты збіраюць вакол сябе краязнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў, ды і ўсіх, каму неабыякавая наша спадчына, што дапамагаюць іх творам дайсці да шырокага кола чытачоў.
Уручаючы каштоўныя кнігі, Аляксандраў патлумачыў:
— «Струкаў. Альбом малюнкаў. 1864—1867» — гэта пазамінулае стагоддзе, наша даўніна ва ўвасабленні аўтара. Вельмі рарытэтнае выданне, карыстаецца вялікай папулярнасцю і за межамі краіны. У кнізе «Полацк. 1150» старажытны горад адлюстраваны з глыбінь стагоддзяў і да нашых дзён. Выданне атрымала Гран-пры на Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы.
Атрымаць каштоўныя падарункі ў рэдакцыю «Звязды»прыехалі Марыя Храмлюк з вёскі Лойкі Гродзенскай вобласці і Таццяна Грынкевіч з Баранавіч. Жанчыны былі надзвычай узрадаваны і ўсхваляваны такой увагай, казалі, што раней нічога не выйгравалі. Добрыя словы пра іх краязнаўчую працу нарэшце атрымалі матэрыяльнае ўвасабленне. Цяпер даследаваць свой край і пісаць пра яго яны будуць яшчэ з большым імпэтам, яшчэ болей знітоўваючы са сваёй душой усё, што адбываецца навокал.
Нагадаем, што конкурс працягваецца, бо не павінны спыняцца добрыя справы. Умовы чытайце ў «Ігуменскім тракце» за 10 верасня.
Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nina-shcharbachevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/igumenski-trakt
[4] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-grynkevich
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-alyaksandrau
[6] https://zviazda.by/be/tags/maryya-hramlyuk
[7] https://zviazda.by/be/tags/vydavectva-belaruskaya-encyklapedyya-imya-petrusya-brouki