Новы французскі пасол Дамінік Газюі прыбудзе ў Беларусь у другой палове кастрычніка.
Такое рашэнне было вынесена па выніках сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушка
з новым кіраўніком французскай дыпламатычнай місіі ў Мінску, якая прайшла ў Парыжы. Вядома, што да верасня Дамінік Газюі была паслом Францыі ў Чарнагорыі.
Таксама на перамовах прысутнічаў былы пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры, цяпер ён прадстаўляе сваю краіну ў Эстоніі.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Павел Латушка выказаў падзяку Мішэлю Рэнеры за канструктыўнае супрацоўніцтва і пажадаў Дамінік Газюі поспехаў на новай пасадзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/pavel-latushka
[3] https://zviazda.by/be/tags/daminik-gazyui
[4] https://zviazda.by/be/tags/mishel-renery