Пасольства Францыі ў Беларусі арганізуе 23 лістапада ў Барысаўскім раене мерапрыемствы, прысвечаныя 201-й гадавіне вайны 1812 года і пераправы арміі Напалеона праз Беразiну.
Госці і мясцовыя жыхары ўскладуць вянкі да мемарыяльных помнікаў і калектыўных пахаванняў французскіх салдат на могілках вескі Студзенка, на гісторыка-культурным комплексе "Брылеўскае поле" каля вескі Весялова на правым беразе Бярэзіны. Таксама яны наведаюць помнік ахвярам вайны 1812 года, збудаваны пры падтрымцы МЗС Швейцарыі ў весцы Студзенка.
Як плануецца, прадстаўнікі амбасады Францыі пры ўдзеле школ Барысава, дзе выкладаецца французская мова, ўрачыста адкрыюць у Барысаўскай цэнтральнай раеннай бібліятэцы імя И.Х. Колодеева "Французскі куток інфармацыі і чытання".