З 1 лістапада будзе праведзена карэкціроўка сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій. Зарплата павялічыцца на 5,4%, і, адпаведна, будуць павышаны працоўныя пенсіі.
Сярэдняя заработная плата, якую прымянялі пры папярэднім пераразліку пенсій, была 4 481 800 рублёў. Гэты паказчык, праіндэксаваны на 5,4%, дасягне ўзроўню ў 4 723 900 рублёў. У выніку пераразліку з лістапада працоўныя пенсіі па ўзросце павялічацца, па ацэнцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, у сярэднім на 5,3%.
Папярэдняе павышэнне пенсій адбылося ў чэрвені гэтага года. Тады памер пенсій вырас на 10%. Нагадаем, што 1 верасня сярэдняя працоўная пенсія ў краіне была 2 182 782 рублі, мінімальная складала крыху больш за 1,5 мільёна рублёў.
З 1 лістапада сярэдняя працоўная пенсія па ўзросце складзе 2 295 000 рублёў. Павышэнне пенсій закране 2,4 млн чалавек.
Святлана БУСЬКО.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/zarabotnaya-plata