2 лiстапада ў краiне адкрыўся сезон палявання на зайца-русака i зайца-беляка з падыходу, з засады i загонам.
Паляваць дазваляецца на жывёлу любога полу i ўзросту зброевым спосабам (стрэльбы гладкаствольныя, патроны — са шротам) у светлы час сутак. Можна выкарыстоўваць паляўнiчых сабак усiх груп. Таксама магчымы бяззброевы спосаб палявання — з хартамi i лоўчымi птушкамi. Доўжыцца сезон палявання будзе па апошнюю нядзелю студзеня.
Як паведамiлi ў прэс-службе Мiнiстэрства лясной гаспадаркi, зараз колькасць зайца-русака ў краiне складае 101,2 тысячы асобiн, зайца-беляка налiчваецца больш за 60 тысяч. У мiнулым паляўнiчым сезоне ў Беларусi было здабыта 37,6 тысячы зайцоў-русакоў i 6,4 тысячы зайцоў-белякоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro