Па апошнюю нядзелю студзеня будзе доўжыцца ў краiне сезон палявання на звычайную вавёрку, гарнастая, лясную i каменную кунiцу, ляснога тхара.
— Здабываць можна жывёл любога полу i ўзросту. Дазволена паляванне ў светлы час сутак зброевым спосабам з падыходу, у тым лiку з паляўнiчымi сабакамi, з выкарыстаннем наразной паляўнiчай зброi калiбру 5,6 мм з дульнай энергiяй кулi да 1500 джоўляй i гладкаствольнай паляўнiчай зброi з патронамi са шротам, — паведамiў старшы дзяржаўны iнспектар Мiнскай абласной iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету Вадзiм Варабей. — Паляўнiчых сабак можна выкарыстоўваць усiх груп. Магчымы таксама бяззброевы спосаб палявання з выкарыстаннем пастак (акрамя петляў) i капканаў № 0-3.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro