У Гомелі прайшоў фінал адкрытага гарадскога конкурсу БРСМ па графіці «Намалюй спартыўны сюжэт — выйграй горны веласіпед!», прысвечаны чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску з 9 па 24 мая 2014 года. За час конкурсу на разгляд журы было накіравана больш за 30 работ. Але толькі 12 удзельнікаў фіналу здолелі ператварыць звычайную жалезабетонную агароджу ў спартыўны вернісаж, які запрашае гамяльчан і гасцей горада над Сожам наведаць галоўную спартыўную падзею краіны ў 2014 годзе. На працягу 7 гадзін мастакі змагаліся за галоўныя прызы конкурсу — горны веласіпед і абанемент на ўсе хатнія матчы ХК «Гомель» у чэмпіянаце Беларусі па хакеі сезона 2013—2014.
Фота БЕЛТА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/kultura-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[5] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[6] https://zviazda.by/be/tags/belta
[7] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[8] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[9] https://zviazda.by/be/tags/spartyuny-vernisazh
[10] https://zviazda.by/be/tags/grafici