Дзевяць беларусаў пераадолелі 110-гадовую мяжу, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах ветэранаў і інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Ермаковіч.
Яна адзначыла, што чатырох чалавек можна назваць супердоўгажыхарамі: яны нарадзіліся на пачатку мінулага стагоддзя — у 1900 годзе. Сярод гэтых 113-гадовых беларусаў — тры жанчыны і адзін мужчына. Паводле звестак на 1 кастрычніка гэтага года, стагадовы юбілей адсвяткавалі 558 жыхароў Беларусі. Сярод беларускіх доўгажыхароў упэўнена лідзіруюць жанчыны: 100-гадовую планку перасягнулі 483 жанчыны і 75 мужчын.
Алена ПРУС, БЕЛТА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro