У Іспаніі 26-гадовы аргентынскі форвард «Барселоны» Ліянэль Месі атрымаў «Залатую буцу» па выніках сезона 2012/13.
На рахунку Месі 46 галоў, забітых у мінулым сезоне ў чэмпіянаце Іспаніі. Раней Месі атрымліваў ганаровую ўзнагароду па выніках сезонаў 2009/10 і 2011/12.
Такім чынам, Месі стаў адзіным футбалістам які заваяваў тры «Залатыя буцы».
«Залатая буца» - футбольная ўзнагарода, якая ўручаецца штогод лепшаму бамбардзіру нацыянальных чэмпіянатаў краін, якія ўваходзяць у УЕФА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/liyanel-mesi
[2] https://zviazda.by/be/tags/uefa