З 1 снежня тэлеканал «Беларусь 5» трапіць у аналагавыя пакеты аператараў
«Як і дзе можна ўбачыць спартыўны тэлеканал?» «Чаму ў праграме «Беларусь 5» ёсць, а ў тэлевізары няма?» З гэтымі і сотняй іншых пытанняў балельшчыкі некалькі тыдняў нястомна тэлефанавалі ў рэдакцыі газет, у Белтэлерадыёкампанію, да кабельных аператараў.
Яшчэ на пачатку месяца першы беларускі спартыўны тэлеканал быў даступны для прагляду далёка не ўсім, а дакладней, толькі жыхарам сталічнай вобласці — падпісчыкам лічбавых пакетаў «МТІС», «Космас-ТБ», «Zala», «Аксіёма-Сэрвіс». І вось, нарэшце, у нас ёсць для балельшчыкаў і гледачоў добрая навіна. Нават дзве. З 18 лістапада сігнал тэлеканала РУП «Белтэлекам» дастаўляецца ва ўсе абласныя і раённыя цэнтры краіны, гэта значыць, яго могуць уключаць у свае сеткі кабельныя аператары на ўсёй тэрыторыі Беларусі — дастаткова звярнуцца ў «Белтэлекам» і Белтэлерадыёкампанію ды заключыць адпаведныя дагаворы, каб атрымаць правы на трансляцыю.
А з 1 снежня запланавана ўключэнне «Беларусь 5» у аналагавую сетку аператараў «Zala» і «МТІС». А значыць, матчы прэм'ер-лігі чэмпіянату Англіі па футболе, гульні КХЛ, гандбольная Ліга чэмпіёнаў, лёгкаатлетычныя спаборніцтвы і іншыя спартыўныя баталіі, дарэчы, многія — у прамым эфіры, — стануць бліжэй да беларускіх балельшчыкаў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/mtis
[6] https://zviazda.by/be/tags/zala
[7] https://zviazda.by/be/tags/telekanal-belarus-5