Аляксандр Лукашэнка 3 снежня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Авяр'янава Аляксандра Казіміравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча;
Караля Аляксандра Міхайлавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы;
Савіных Андрэя Уладзіміравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ірак па сумяшчальніцтве;
Козінцава Віктара Васільевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы;
Куптэля Дзмітрыя Георгіевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Афрыканскім саюзе, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Праграме Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) і Праграме Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па населеных пунктах (ААН-Хабітат) па сумяшчальніцтве;
Еўдачэнку Андрэя Аляксандравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікім Герцагстве Люксембург па сумяшчальніцтве;
Чушава Уладзіміра Мікалаевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чарнагорыі і Рэспубліцы Македонія па сумяшчальніцтве;
Хайноўскага Аляксандра Францавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Міхневіча Сяргея Іванавіча — генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Гданьску (Рэспубліка Польшча);
Назарука Ігара Васільевіча — дырэктарам дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў.
Звяртаючыся да паслоў у Польшчы і Літве, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Гэта нашы краіны-суседкі, як бы мы з імі ні жылі сёння, якія б у нас ні былі адносіны, суседзяў, мы ўжо даўно гаворым і не намі гэта прыдумана, не выбіраюць. Нам, якія б яны ні былі, трэба настройвацца на пазітыўную работу, шукаць кантакты з імі, нам трэба супрацоўнічаць. І мы так і робім, гэта наша лінія, і тое, што ў нас часам не атрымліваецца — гэта не ад нас залежыць, вельмі неадэкватныя, скажам так, да нас патрабаванні выстаўляюцца з таго боку, на якія мы пайсці не можам, сёння прынамсі, ды і не думаю, што заўтра і паслязаўтра зможам».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вельмі важным напрамкам з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва з Турцыяй і Іракам. Паводле яго слоў, Ірак праяўляе вялікі інтарэс да Беларусі, паступаюць розныя прапановы і ад бізнесменаў, і ад палітыкаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў хуткім часе пачнецца аднаўленне гэтай краіны, а таму неабходна скарыстацца выпадкам і прапанаваць Іраку вялікую наменклатуру беларускіх тавараў.
Звяртаючыся да Андрэя Савіных, які ўзначаліць беларускую дыпмісію ў Турцыі і Іраку па сумяшчальніцтве, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Ірак «не павінен быць у дадатак да работы ў Турцыі», на гэтым напрамку неабходна больш актыўна разгортвацца, і не толькі паслу, але і членам урада, кіраўнікам прадпрыемстваў.
Што датычыцца Турцыі, то, на думку Прэзідэнта, большай дынамікі патрабуюць гандлёва-эканамічныя адносіны.
Прэзідэнт падкрэсліў важнасць для Беларусі такога напрамку, як супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі.
«Палітыка палітыкай, але гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, экспарт з'яўляецца прыярытэтам нашай знешнеэканамічнай дзейнасці, і ад гэтага нікуды не дзенешся, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Геапалітыка нам не патрэбна, мы не збіраемся гуляць у гэтыя гульні, у якія гуляюць 7-8 вядомых дзяржаў. Нам гэта абсалютна не трэба. Нам палітыка патрэбна для таго, каб прадставіць краіну, абараніць яе інтарэсы, усё астатняе — гэта гандаль, экспарт. Гэта задача нумар адзін».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/aficyyna