[6]З вокнаў аграсядзібы «У Нікадзіма», гаспадаром якой з'яўляецца Нікадзім Нарбутовіч, адкрываецца шыкоўны выгляд на Мірскі замак. Безумоўна, гэта важная акалічнасць для прыцягнення гасцей на сваю сядзібу
, але гаспадару яе падалося малавата, і былы аграном і вадзіцель (па адукацыі і прафесіі) стварыў у дадатак сапраўдны фазанарый: у клетцы-вальеры ён гадуе 25 прыгожых птушак. За пяць гадоў свайго захаплення Нікадзім Барысавіч навучыўся правільна абыходзіцца з крылатымі экзатычнымі істотамі, ведае сакрэты іх утрымання і кармлення. Нават у моцныя маразы яго фазаны выглядаюць дагледжанымі і надзіва прыгожымі.
— Упэўнены, што калісьці ўладальнікі Мірскага замка таксама разводзілі каралеўскіх птушак — паўлінаў і фазанаў, — кажа гаспадар аграсядзібы Нікадзім Нарбутовіч. — Няхай мае гадаванцы дапамагаюць узбагаціць уражанні і ўяўленні пра гісторыю і сённяшні дзень замка, занесенага ў спіс помнікаў, узятых пад ахову ЮНЕСКА.
У гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна сёння дзейнічаюць чатыры аграсядзібы, і напрацягу года ніводная з іх не пустуе. Сядзіба «У Нікадзіма» карыстаецца асаблівай пашанай у гасцей і жыхароў пасёлка, бо яе гаспадар здольны на самыя розныя знаходкі.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[5] https://zviazda.by/be/reparcer
[6] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/01/23.png
[7] https://zviazda.by/be/tags/yuneska
[8] https://zviazda.by/be/tags/mirski-zamak
[9] https://zviazda.by/be/tags/agrasyadziba-u-nikadzima