Рэйсавы аўтобус, які раніцай рухаўся з Веткі ў вёску Неглюбка, нечакана загарэўся. Як расказалі ў прэс-службе МНС, падчас пажару маторнага адсека ў «МАЗа» заклініла дзверы. У салоне ў гэты момант знаходзіліся 15 пасажыраў.
Адзін з пасажыраў патэлефанаваў выратавальнікам, якія праз пяць хвілін былі на месцы здарэння, але нечакана дапамога прыйшла яшчэ раней. Кіроўца Веткаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатоль Жураўлёў у гэты час рухаўся на машыне насустрач, у Ветку. Мужчына заўважыў ля ўзбочыны аўтобус, з салона якога ішоў чорны дым. Сяржант спыніўся і, зразумеўшы, што дзверы заблакіраваны, стаў дапамагаць людзям выбірацца праз кабіну кіроўцы. Калі пачалася паніка, выратавальнік разбіў вокны і некаторых людзей выцягнуў праз акно. У выніку ніхто з пасажыраў аўтобуса не пацярпеў.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns
[5] https://zviazda.by/be/tags/zagareusya-autobus
[6] https://zviazda.by/be/tags/vetka-vyoska-neglyubka