Дакумент унеслі член фракцыі «Адзінай Расіі» Аляксей Жураўлёў і член фракцыі ЛДПР Сяргей Жыгараў. На іх думку, дзеці не павінны ўдзельнічаць у мерапрыемствах, звязаных з ацэнкай і дэманстрацыяй іх знешнасці. Дэпутаты прапаноўваюць занесці ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях папраўкі, паводле якіх за допуск дзяцей да ўдзелу ў конкурсах прыгажосці фізічных асоб будуць штрафаваць на 4-5 тысяч расійскіх рублёў, службовых асоб — на 40-50 тысяч, а юрыдычных асоб — на суму ад 800 тысяч да мільёна рублёў. Таксама прапануецца прыпыняць дзейнасць аштрафаваных юрыдычных асоб на тэрмін да 90 сутак. Аштрафаваных іншаземцаў і асоб без грамадзянства дэпутаты маюць намер высылаць за межы РФ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/ldpr
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhduma-rasii
[5] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-zhuraulyou
[6] https://zviazda.by/be/tags/syargey-zhygarau