Напярэдадні прафесійнага свята на тэрыторыі адной з вайсковых часцей Міністэрства ўнутраных спраў прадстаўнікі элітнага падраздзялення прадэманстравалі сваю асабістую вывучку і боегатоўнасць. Паказальныя выступленні роты ганаровай варты, паказальныя заняткі па рукапашным баі і па тактыцы агульнавайсковага бою роты спецыяльнага прызначэння, дэфіле аўтамабільнай брыгады заставілі ахаць і охаць усіх прысутных. А разам з тым пераканацца ў прафесіяналізме тых, хто днём і ноччу падтрымлівае правапарадак і бяспеку ў нашай краіне.
[5]Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў разам з супрацоўнікамі органаў унураных спраў забяспечваюць спакой на вуліцах гарадоў, бяспеку на грамадска-палітычных і культурна-відовішчных мерапрыемствах, пачынаючы ад міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і заканчваючы звычайным футбольным матчам.
Ад прафесіяналізму прадстаўнікоў унутраных войскаў залежыць надзейнасць аховы выпраўленчых устаноў і асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў. Падраздзяленні па канваіраванню забяспечваюць паспяховае функцыянаванне судовых і следчых органаў рэспублікі. Спецыялісты сапёрна-піратэхнічных структур, рызыкуючы сваім жыццём, абясшкоджваюць выбухованебяспечныя прадметы. Менавіта ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў будуць забяспечваць ахову і правапарадак на Беларускай АЭС.
— Прадстаўнікі ўнутраных войскаў — людзі, якія выбралі прафесію па сэрцы, якія марылі сюды трапіць, — расказаў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі палкоўнік Алег БЕЛЯКОЎ. — Вядома, аднаго жадання тут мала: патрэбна выдатнае здароўе, выдатная фізічная падрыхтоўка. Аб прэстыжы прафесіі сведчыць хаця б тое, што, калі пачынаецца адбор падчас прызыўных камісій, то сюды трапляюць лепшыя з лепшых. А на факультэт унутраных войскаў Акадэміі МУС ніколі не бывае недабору.
Сёлета прадстаўнікоў унутраных войскаў чакае яшчэ адзін адказны экзамен. Менавіта на гэтых спецыялістах ляжыць адказнасць за бяспеку на чэмпіянаце свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску.
— Унутраныя войскі і іншыя сілавыя структуры актыўна рыхтуюцца да працы падчас сусветнага першынства: право-
дзяцца трэніроўкі, адпрацоўваюцца дзеянні на выпадак узнікнення надзвычайных сітуацый, эвакуацыі заўзятараў, фанацкіх беспарадкаў, — зазначыў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Юрый КАРАЕЎ. — Афіцэры ўнутраных войскаў прайшлі курсы англійскай мовы і змогуць на побытавым узроўні мець зносіны з замежнымі гасцямі, дапамагаць ім у выпадку неабходнасці. Мы працягваем нашу падрыхтоўку. Удасканаленню не можа быць мяжы. І толькі пасля таго, як чэмпіянат скончыцца, можна будзе казаць пра тое, наколькі мы былі да яго гатовыя і наколькі добра справіліся са сваімі задачамі.
Вераніка КАНЮТА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/svyatochnae
[5] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/03/1173.png
[6] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-unutranyh-sprau-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/aleg-belyakou
[8] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-karaeu-0