Ці залічваецца ў працоўныстаж пры налічэнні пенсіі праца па дагаворы падраду?
А.М. Бадзей, Віцебск.
На гэтае пытанне адказала падчас інтэрактыўнай канферэнцыі, якая прайшла 26 сакавіка на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
, начальнік аддзела пенсійнага заканадаўства галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алена ГОМАРАВА.
У стаж для прызначэння пенсіі залічваюцца перыяды працы пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў ажыццяўлялася выплата абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Такім чынам, пры вызначэнні працягласці стажу работы для прызначэння працоўнай пенсіі будзе, у першую чаргу, разглядацца пытанне аб выплаце абавязковых страхавых узносаў у Фонд у перыяд працы па дагаворы падраду. Пры гэтым калі праца працякала пасля 1 ліпеня1998 года, то пры вылічэнні стажу пад увагу будзе прымацца не толькі факт выплаты ўзносаў, але і сума ўзнагароджання (даходу) за выкананне работы па дагаворы падраду, з якой узносы выплачаны. У выпадку, калі выплата ўзносаў была праведзена з узнагароджання, памер якога ніжэйшы за мінімальную заработную плату, устаноўленую заканадаўствам, перыяд работы будзе залічаны ў стажз прымяненнем паправачнага каэфіцыента.
Падрыхтавала Святлана БУСЬКО.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/kampetentna
[5] https://zviazda.by/be/pytanne-adkaz
[6] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[7] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pracy-i-sacyyalnay-abarony
[8] https://zviazda.by/be/tags/pensiya
[9] https://zviazda.by/be/tags/alena-gomarava
[10] https://zviazda.by/be/vicebsk