У Канадзе праходзяць датэрміновыя выбары ў парламент франкамоўнай правінцыі Квебек. На думку назіральнікаў, ад выніку галасавання будзе залежаць, ці вырашыцца пытанне аб аддзяленні Квебека ад Канады, а таксама тое, як урад будзе супрацьстаяць радыкальным ісламістам і іншым рэлігійным тэндэнцыям. Як піша Toronto Sun, квебекцы будуць галасаваць пад барабанны дроб, трымаючы ў розуме абяцанне прэм'ер-міністра Палін Маруа дамагчыся аддзялення ад Канады. У 1980 годзе, калі Квебекская партыя таксама знаходзілася ва ўладзе, 60% насельніцтва не падтрымала сепаратыстаў. У 1995 годзе за аддзяленне галасавала ўжо 49,4% удзельнікаў рэферэндуму.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/u-svece
[4] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/kanada
[6] https://zviazda.by/be/tags/kvebek-0