У Магілёве стартаваў XІX Міжнародны пленэр па жывапісе.
Удзел у ім прымаюць 27 мастакоў з Беларусі, Расіі, Індыі, Ізраіля, Арменіі, Сербіі, Кітая, Малдовы. На гэты раз пленэр прысвечаны 100-годдзю са дня нараджэння мастака Паўла Масленікава і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго ўдзельнікі ўжо пабывалі на радзіме Паўла Васільевіча ў магілёўскіх Княжыцах, дзе прысутнічалі на ўрачыстым адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар майстра. Падчас пленэру ў мастакоў будзе магчымасць натхніцца краявідамі палаца-паркавага комплексу ў Жылічах і іншых маляўнічых куткоў Магілёўшчыны. Іх чакае насычаная разнастайная праграма, у якой прадугледжана паездка ў Мінск з наведваннем музеяў і тэатраў.
А вынікам пленэру стане справаздачная выстава карцін у абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, якая адбудзецца 24 красавіка. Па словах намесніка дырэктара гэтай установы Святланы Строгінай, за час існавання пленэру фонд музея папоўніла амаль 1500 работ мастакоў з розных краін.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/kultura-0
[5] https://zviazda.by/be/regiyony
[6] https://zviazda.by/be/vyyaulenchae-mastactva
[7] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[8] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[9] https://zviazda.by/be/tags/radzima
[10] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-plener-pa-zhyvapise