Майскае надвор'е прыйдзе ў Беларусь у бліжэйшыя выхадныя, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
Сёння антыцыклон перамесціцца на суседнія вобласці Расіі. На паўднёвы ўсход Беларусі з усходніх раёнаў Украіны пачне паступаць больш цёплае вільготнае паветра. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Паветра днём прагрэецца да плюс 11-16 градусаў, у паўднёвых раёнах — да 18.
Людміла Парашчук таксама адзначыла, што цёплае паветра прадоўжыць паступаць на тэрыторыю краіны і ў выхадныя. «Пры гэтым на большай частцы тэрыторыі Беларусі ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі па поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў, днём чакаецца ад 14 да 21 са знакам плюс. «Крыху дыскамфорту дадасць парывісты вецер», — сказала прадстаўнік гідраметэацэнтра.
У пачатку наступнага тыдня цёплыя паветраныя масы ўсё яшчэ будуць уплываць на ўмовы надвор'я, але атмасферны ціск пачне падаць. У сувязі з гэтым месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/belta
[6] https://zviazda.by/be/tags/lyudmila-parashchuk
[7] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-gidrameteacentr
[8] https://zviazda.by/be/tags/nadvore