Гандаль людзьмі займае трэцяе месца ў свеце па прыбытковасці пасля гандлю зброяй і наркотыкамі і з'яўляецца глабальнай праблемай чалавецтва. Беларусь не з'яўляецца выключэннем: нашы суайчыннікі ў пошуках вялікіх заробкаў усё яшчэ працягваюць трапляць у пасткі, расстаўленыя вярбоўшчыкамі жывога тавару.
Тыя пад абяцаннем высокіх заробкаў прапануюць выехаць за мяжу для працаўладкавання — у асноўным, па будаўнічых і рабочых спецыяльнасцях. Вярбоўшчыкі наўмысна завышаюць будучыя даходы, утойваюць сапраўдныя ўмовы працы, не забяспечваюць ніякіх сацыяльных гарантый. Пры гэтым на будоўлях людзі нярэдка працуюць у нечалавечых умовах, часта не атрымліваюць заробленых грошай і не могуць вярнуцца дадому, а тое і знікаюць без вестак.
Каб абараніць сваё жыццё і здароўе, працаўладкоўвацца за мяжу трэба толькі пры садзейнічанні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем за межамі Беларусі.
Тым, хто жадае працаўладкавацца за межамі Беларусі, неабходна ведаць наступнае:
m Пры заключэнні працоўнага дагавора (кантракта) уважліва вывучыце і агаварыце ўмовы кантракта, якія тычацца характару і месца працы, тэрміну дзеяння кантракта, краіны працаўладкавання, умоў працы і яго аплаты, правоў і абавязкаў бакоў, умоў пражывання, харчавання, іншых сацыяльных гарантый.
m Вы абавязкова павінны мець рабочую візу дзяржавы працаўладкавання, выдадзеную яе дыпламатычным прадстаўніцтвам або консульскай установай (турыстычная віза не дае права працаваць).
m Неабходна мець з сабой копіі ўсіх дакументаў на выпадак страты арыгіналаў, страхавы поліс ад няшчасных выпадкаў і хвароб.
У час знаходжання за мяжой:
— станьце на часовы консульскі ўлік;
— ні ў якім разе нікому не аддавайце свой пашпарт;
— калі ўмовы вашага знаходжання адрозніваюцца ад тых, якія былі прапісаны ў дагаворы, звяжыцеся з агенцтвам. Запатрабуйце неадкладнага паляпшэння умоў. Калі сітуацыя не змяняецца, вы маеце права адмовіцца ад працы па дагаворы;
— у выпадку крадзяжу дакументаў або пры ўзнікненні якіх-небудзь праблем, звяртайцеся ў пасольства ці консульства Рэспублікі Беларусь або ў паліцыю той краіны, дзе вы знаходзіцеся.
Святлана Бусько.
А зарыентавацца ў тым, наколькі законна дзейнічае працадаўца за мяжой і яго прадстаўнікі ў Беларусі, вам дапаможа наступная інфармацыя, прадастаўленая рэдакцыі Міністэрствам унутраных спраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gazeta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/kampetentna