У ЗША па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь праходзіць прэзентацыя аўтарскага праекта філакартыста Уладзіміра Ліхадзедава.
У мінулую нядзелю ў межах урачыстага сходу, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне, адбылася прэзентацыя альбома «Сінагогі» — першага ў серыі філакартычных альбомаў з цыкла «У пошуках страчанага». У гэты ж дзень калекцыянер пазнаёміў членаў суполкі крымскіх татар у Нью-Ёрку з альбомам «Беларусь і мусульманскі свет». А сёння ў сацыяльна-культурным цэнтры «Фінікс» у Балтымары Уладзімір Ліхадзедаў раскажа пра сам праект, шматгадовую работу над ім на старонках газет «СБ. Беларусь сегодня», «Голас Радзімы», «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісаў «Беларусь», «Маладосць».
Пройдуць і іншыя мерапрыемствы, якія ў ЗША арганізавала Пасольства Беларусі. Сярод іх — і прэзентацыя нядаўна выдадзенага ў Выдавецкім доме «Звязда« альбома са старымі паштоўкамі «Падарожжа ў часе» ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША. Дарэчы, у гэтай славутай скарбніцы захоўваюцца і іншыя выданні «Звязды», прысвечаныя старым паштоўкам.
Мікола Берлеж.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/igumenski-trakt
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/mikola-berlezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-lihadzedau
[5] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[6] https://zviazda.by/be/tags/pashtouka