Зрабіць гэта прапануюць вядучыя інтэлектуальна-забаўляльнага шоу «ТБ-Таксі», што стартавала ў ліпені на тэлеканале АНТ. Галоўная ўмова — апынуцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час. І, зразумела, не разгубіцца.
Як расказалі «Звяздзе» ў прэс-службе тэлеканала, пасажыры, якім пашанцуе злавіць незвычайнае таксі, змогуць выйграць уласным розумам больш як 2 мільёны рублёў, адказваючы падчас паездкі на выкручастыя пытанні вядучых — Івана Падрэза і Аляксея Пятроўскага.
Усяго ў гульні прадугледжана 4 туры, з паступовым пераходам ад простых пытанняў (ацэненых у 50000 рублёў кожнае) да складаных (коштам па 200000 рублёў). У складаных сітуацыях ігракі змогуць скарыстацца дзвюма падказкамі — «Бардачок» і «Званок знаўцу», а ў выпадку няправільнага адказу страцяць адно з трох «жыццяў». У выніку пасажыр «ТБ-Таксі» атрымае шанц згуляць у супергульню і, адказаўшы ўсяго на адно, затое самае складанае пытанне, падвоіць свой выйгрыш. Сачыць за праектам і лавіць удачу самім гледачы змогуць усё лета.
Дарэчы
Новым і адмысловым беларускае інтэлектуальна-забаўляльнае шоу назваць цяжка: аналагічная гульня існуе на многіх тэлеканалах. Уласна, першымі ідэю «праехаць у таксі бясплатна ды яшчэ і грошы выйграць» рэалізавалі ў 2005 годзе тэлевізіёншчыкі Вялікабрытаніі (праект «Cash Cab»), а потым яе падхапілі ў іншых краінах свету, у тым ліку ў Францыі, Германіі, Аўстраліі, ЗША, Расіі і Украіне.
Дзе: АНТ
Калі: кожныя выхадныя ў 12.05.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/rozgalas
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/07/11-1.jpg
[4] https://zviazda.by/be/tags/taksi
[5] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[6] https://zviazda.by/be/tags/tb-taksi
[7] https://zviazda.by/be/tags/shou