Ісламскія радыкалы планавалі ўчыніць серыю тэрактаў на тэрыторыі Францыі.
Тэрарысты збіраліся атакаваць знакавыя культурныя аб'екты і мерапрыемствы — Эйфелеву вежу і Луўр у Парыжы і Авіньёнскі тэатральны фестываль. Акрамя таго, планаваліся выбухі ў барах, на рынках і напады на паліцэйскіх, разглядалася магчымасць атакі на АЭС. Падазроны ў падрыхтоўцы тэрактаў быў арыштаваны яшчэ год таму, аднак вядома пра гэта стала толькі 9 ліпеня — пасля таго, як французскі ўрад прадставіў шэраг мер, накіраваных на ўзмацненне барацьбы з тэрарызмам, піша Lе Раrіsіеn.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/islamskiya-radykaly
[4] https://zviazda.by/be/tags/francyya-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/eyfeleva-vezha
[6] https://zviazda.by/be/tags/luur
[7] https://zviazda.by/be/tags/paryzh-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/avinyonski-teatralny-festyval
[9] https://zviazda.by/be/tags/le-rarisien