Тры чалавекі дастаўлены ў Лоеўскую раённую бальніцу з дыягназам «атручэнне парамі ртуці».
Прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў расказаў, што два хлопчыкі 10 і 12 гадоў знайшлі паўлітровы слоік з вадкім металам, калісьці даўно прыхаваны ў доме дзядулем аднаго са школьнікаў. Дзеці забаўляліся з пасудзінай, але неўзабаве ёмістасць разбілася. Ртуць выцекла на зямлю паміж двума дамамі. Атрута трапіла ў тым ліку ў двор суседняй хаты, дзе пражываюць сем дзяцей. Пра здарэнне дзеці прамаўчалі. Але ж маці маленькага «гаспадара» небяспечнага рэчыва ўбачыла ртуць на зямлі і выклікала хуткую дапамогу. Выратавальнікі правялі дэмеркурызацыю грунту. Жанчыну разам з сынам і суседскім хлопчыкам тэрмінова шпіталізавалі.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gazeta
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/rtuc
[4] https://zviazda.by/be/tags/atruchenne