Звесткі пра тое, што пары з дочкамі часцей разводзяцца, наводзілі многіх даследчыкаў на думку, быццам самі дзяўчынкі правакуюць развод бацькоў. Аднак прычына можа быць зусім не ў гэтым, паведамляе Nеws Mеdісаl.nеt.
Вынікі даследавання Універсітэта Дзюка паказваюць: дзяўчынкі могуць быць больш цягавітымі, чым хлопчыкі, на стадыі ўнутрывантробнага развіцця. «Дзяўчынкі здольны выжываць у стрэсавых сітуацыях, выкліканых канфліктамі ў сям'і, у якіх хлопчыкі не ў стане выжыць. Такім чынам, дзяўчынкі часцей нараджаюцца ў шлюбах, якія ўжо далі трэшчыну», — гаворыцца ў справаздачы. Раней навукоўцы лічылі, што мужчыны больш любяць сыноў, таму яны часцей сыходзяць з сем'яў, калі нараджаецца дачка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/gazeta
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/tags/syamya
[5] https://zviazda.by/be/tags/razvod
[6] https://zviazda.by/be/tags/dochki