У горадзе Мядзел, што на Міншчыне, 26 ліпеня адбудзецца раённае свята возера «Краса майго краю».
Падчас мерапрыемства будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі: «Забава», «З глыбіні вякоў», «Рамесны карагод», «Водная алімпіяда па-мядзельску!». Запланаваны таксама канцэртная праграма аматарскіх калектываў, пеннае і вогненнае шоу, выступленні ўдзельнікаў тэлевізійнага праекта «Акадэмія талентаў», маладзёжных субкультур, стральба з лука, шоу хадулістаў. Цікава будзе гасцям наведаць выставу-продаж вырабаў самадзейных майстроў, майстар-класы па разнастайных відах рамёстваў, паўдзельнічаць у спаборніцтвах па рыбнай лоўлі, пляжным валейболе. Арганізатары мерапрыемства — Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт.
Дарэчы, на Мядзельшчыне налічваецца 52 возеры. Самае вялікае — возера Нарач. Яго называюць па-рознаму: «блакітным сэрцам», «беларускім морам», «жамчужынай Беларусі».
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/regiyony
[3] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/minshchyna
[5] https://zviazda.by/be/tags/myadzel
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-mora
[7] https://zviazda.by/be/tags/krasa-maygo-krayu