Вучэбна-навуковы Цэнтр сістэмных даследаванняў праблем моладзі эканамічнага факультэта БДУ аб'явіў набор у «Школу прадпрымальніцтва і менеджменту для моладзі. Уласная справа».
На навучанне запрашаюцца школьнікі, студэнты і маладыя спецыялісты. Пасля заканчэння курсу выпускнікі школы атрымаюць магчымасць выязджаць у бізнес-летнікі, удзельнічаць у чэмпіянатах па кіраўніцкіх паядынках StartUp Weekend, дзе яны змогуць знайсці патэнцыяльных інвестараў для сваіх праектаў. А найбольш перспектыўныя ідэі знойдуць падтрымку такіх бізнес-партнёраў цэнтра, як група кампаній «Прэмія», «Суполка бізнес-анёлаў і венчурных інвестараў «БАВІН», Гарадскі бізнес-інкубатар, Еўрапейскі фонд адукацыі.
Заняткі будуць праходзіць па суботах з кастрычніка па май. Пасля заканчэння навучання слухачы атрымаюць сертыфікаты БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/biznes