Шаноўныя чытачы! Надышоў час падводзіць вынікі конкурсу, які палюбіўся многім з вас. Вы актыўна пісалі не проста пра сваю малую радзіму — гэта мясціны, знітаваныя з душой. У лістах, акрамя гістарычных звестак, краязнаўчай інфармацыі, мы чыталі пра шчырую любоў, непадробнае захапленне сваёй зямлёй — і гэта вельмі каштоўна. Падаецца, так выглядае сапраўдны, непадроблены патрыятызм.
Цікава яшчэ раз вярнуцца да вашых публікацый, якія напісаны не вопытнымі журналістамі, а людзьмі, якія бачаць усё знутры, дзеляцца сваім, тым, пра што даўно карцела сказаць. Раім і вам далучыцца да гэтай вандроўкі па старонках любімай газеты. Калі вы маеце падшыўкі, збіраеце толькі «Ігуменскі тракт» або проста жывяце недалёка ад бібліятэкі, не палянуйцеся і пашукайце выпускі рубрыкі «Мясціны, знітаваныя з душой», пачынаючы з верасня мінулага года. Выберыце аўтара, які, на вашу думку, быў найлепшым.
Вашы меркаванні дасылайце на адрас: 220013, Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 а, газета «Звязда», з паметкай у «Ігуменскі тракт»; або на электронны адрас: іgumenskі@maіl.ru. Таго, хто набярэ найбольшую колькасць вашых, дарагія чытачы, галасоў, мы ўзнагародзім спецыяльным прызам глядацкіх сімпатый.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/igumenski-trakt
[2] https://zviazda.by/be/tags/chytachy
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[4] https://zviazda.by/be/tags/malaya-radzima