Наймальнікі пры накіраванні ў адну службовую паездку некалькіх работнікаў змогуць налічваць усе камандзіровачныя на картку аднаго з іх
Гэта дапускаецца новай рэдакцыяй інструкцыі аб парадку вядзення касавых аперацый і парадку разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях на тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў Нацбанку.
Адзін працаўнік зможа аплаціць за сябе і сваіх калег выдаткі па праездзе да месца службовай камандзіроўкі і назад, найме жылога памяшкання. Але ёсць умова: выдаткі павінны праводзіцца ў безнаяўным парадку. «У гэтым выпадку выдаткі па праездзе да месца службовай камандзіроўкі і назад, найме жылога памяшкання ўключаюцца ў справаздачу аб выдаткаваных сумах асобай, якой на гэтыя мэты пералічаны грашовыя сродкі пад справаздачу», — растлумачылі ў Нацбанку.
Дапускаецца таксама пералік грошай на асабістую (карпаратыўную) дэбетавую картку работніку для аплаты расходаў, звязаных са службовай камандзіроўкай, без прадастаўлення ім поўнай справаздачы па раней пералічаных на рахунак кліента сумах. Раней такая норма ўжывалася для адной службовай камандзіроўкі, у новай рэдакцыі — пры выдачы пад справаздачу ў безнаяўным парадку, гэта значыць, з выкарыстаннем плацежных картак. Акрамя таго, у абноўленай інструкцыі ўдасканалены парадак атрымання наяўных грошай у касах банка, устанаўлення суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці тэрмінаў здачы наяўных грошай у банк і тэрмінаў выдачы наяўных грошай з кас юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, вядзення касавай кнігі. Вызначаны таксама парадак вядзення касавых аперацый у беларускіх рублях і парадак разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі з суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці для натарыусаў і работнікаў натарыяльных архіваў, а таксама для адвакатаў, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна.
Дакумент уступае ў сілу з 1 верасня 2014 года.
Паводле інфармацыі БЕЛТА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/bank
[4] https://zviazda.by/be/tags/kamandzirouka
[5] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[6] https://zviazda.by/be/tags/kamandzirovachnyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/praca
[8] https://zviazda.by/be/tags/bankauskaya-kartka