Упершыню ў Полацкім раёне пройдзе фестываль бодзі-арту
— Фэст адбудзецца 23 жніўня на возеры Суя. Удзельнікамі незвычайнага конкурсу стануць мастакі-пачаткоўцы. Яны самастойна змогуць выбіраць арт-мадэлі, тэматыку і памеры мастацкага твора, каб паказаць сваё майстэрства ў роспісе чалавечага цела, — паведаміла «Звяздзе» Валянціна Уласенка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама.
Арганізатары паабяцалі, што на целах арт-мадэляў можна будзе ўбачыць не толькі шэдэўры выяўленчага і дызайнерскага мастацтва. Але і... цытаты, фразы з вершаў класікаў: Льва Талстога, Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, Фёдара Дастаеўскага, Аляксандра Пушкіна, Мікалая Някрасава і іншых.
— Гэта зверне ўвагу гасцей свята на важнасць і неабходнасць чытання кніг, — дадалі ў райвыканкаме.
Арт-мадэлі, якія набяруць найбольшую колькасць балаў, атрымаюць тытул «Міс бодзі-арт Полацк-2014», «Містар бодзі-арт Полацк-2014» і памятныя падарункі. Падчас правядзення конкурсу таксама будзе разыграны прыз глядацкіх сімпатый.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/regiyony
[4] https://zviazda.by/be/tags/polacki-rayon
[5] https://zviazda.by/be/tags/pushkin
[6] https://zviazda.by/be/tags/versh
[7] https://zviazda.by/be/tags/bodzi-art