Ён дазваляе ажыццяўляць банкаўскі плацеж у любым месцы і ў любы час
У апошні час істотна павялічваецца колькасць арганізацый гандлю і сэрвісу, якія выкарыстоўваюць мабільныя тэрміналы аплаты «ГандлярОK» для прыёму безнаяўных плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскіх картак, паведамілі ў Беларусбанку.
Цяпер банкаўскай паслугай такога фармату карыстаюцца ўжо больш паўтысячы кліентаў. Мабільны тэрмінал аплаты «ГандлярОK» уяўляе сабой счытвальную прыладу, якая далучаецца праз аўдыяраз'ём да смарфона або планшэтнага камп'ютара з аперацыйнымі сістэмамі Аndrоіd. Мабільны тэрмінал гатовы да прыёму плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскіх картак адразу пасля рэгістрацыі ў сэрвісе «ГандлярОК» і ўстаноўкі бясплатнага мабільнага дадатку з GооglеРlау. Такім чынам, рашэнне дазваляе любой арганізацыі гандлю і сэрвісу прымаць безнаяўныя плацяжы ад кліентаў — трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак Vіsа, MаstеrСаrd і БелКарт — у любым месцы і ў любы час.
Для аплаты пакупніку неабходна правесці картку праз счытвальную прыладу і паставіць подпіс на экране мабільнага прыстасавання, да якога далучаны мабільны тэрмінал. Карт-чэк накіроўваецца пакупніку ў выглядзе SMS на паказаны ім нумар мабільнага тэлефона.
Ключавой перавагай прапановы з'яўляецца бяспека мабільных тэрміналаў аплаты, якія не захоўваюць знятую з карткі інфармацыю, а перадаюць яе ў зашыфраваным выглядзе ў працэсінгавы цэнтр. Кожная прылада абсталявана sесurіtу-чыпам, які дазваляе забяспечваць канфідэнцыяльнасць даных карткі.
Сяргей КУРКАЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarusbank-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandlyarok