Яшчэ адзін медаль вышэйшай пробы на летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях для беларускай зборнай здабыла лёгкаатлетка Ганна Тарасюк. У фінале кідання кап'я дзяўчына прадэманстравала асабісты рэкорд 59 метраў 52 сантыметры, апярэдзіўшы бліжэйшую саперніцу ажно на 6 метраў!
Адзначым, што Ганна Тарасюк у свае 16 гадоў паспела ўжо назбіраць вялікую калекцыю ўзнагарод на прэстыжных міжнародных спаборніцтвах сярод юніёраў — «серабро» юнацкага алімпійскага фестывалю-2013, «золата» Еўраазіяцкіх гульняў-2013 і Сусветнай гімназіяды-2013. А трэніруе юную спартсменку яе маці, сярэбраны прызёр летняй Алімпіяды-1992 у кіданні кап'я Наталля Шыкаленка. Медаль Ганны стаў восьмым у скарбонцы беларускай каманды, і пятым — залатым.
Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/sport-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/daryna-zapolskaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/ganna-tarasyuk