З першага верасня павышаюцца тарыфныя стаўкі (аклады) для асобных катэгорый работнікаў аховы здароўя. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №819 ад 23 жніўня 2014 года, дзеянне якой распаўсюджваецца на бюджэтныя арганізацыі і іншыя, што атрымліваюць субсідыі; работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Тарыфныя стаўкі ўчастковым урачам-тэрапеўтам і ўрачам-педыятрам, урачам агульнай практыкі, а таксама ўрачам-спецыялістам, якія аказваюць хуткую (неадкладную) медыцынскую дапамогу, павялічаны на 60%.
Участковым медсёстрам, памочнікам урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, медсёстрам агульнай практыкі, фельчарам, медработнікам фельчарска-акушэрскіх пунктаў і медыцынскім работнікам, якія маюць сярэднюю медыцынскую адукацыю, якія аказваюць хуткую (неадкладную) медыцынскую дапамогу, — на 50%.
Тарыфныя стаўкі санітаркам хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі павышаны на 40%.
Акрамя гэтага, урачам-спецыялістам (за выключэннем названых вышэй) тарыфныя стаўкі павялічваюцца на 50%, медыцынскім работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю (за выключэннем названых вышэй), — на 40%, малодшым медыцынскім сёстрам па доглядзе хворых, няням, сёстрам-гаспадыням, санітаркам (за выключэннем названых вышэй) — на 30%.
Святлана Бусько.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/saumin-0