Чарговая сустрэча кантактнай групы Украіна—Расія—АБСЕ пройдзе ў самы бліжэйшы час. Гэта пацвердзіў на брыфінгу Дзмітрый МІРОНЧЫК, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі. У той жа час канкрэтызаваць тэрміны можна будзе па меры прыбліжэння гэтай падзеі.
Нагадаем, на мінулым саміце ў Мінску кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб пасяджэнні кантактнай групы па Украіне ў сталіцы нашай краіны. Адказваючы на пытанні журналістаў, якой Беларусь бачыць сваю ролю ва ўрэгуляванні сітуацыі ў суседняй краіне, Дзмітрый Мірончык заўважыў, што наша краіна прапанавала Мінск у якасці пляцоўкі для перамоў па гэтым пытанні.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka-0
[3] https://zviazda.by/be/naviny-u-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/abse-0