Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Станіслаў Кажэй заявіў, што шэраг краін НАТА гатовы прадаць Украіне зброю. Па словах Кажэя, вырашэнне гэтага пытання будзе залежаць ад таго, ці папросіць прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка аб пастаўках зброі на бліжэйшым саміце Паўночнаатлантычнага альянсу, які адбудзецца ў пачатку верасня ў Вялікабрытаніі.
«Дзяржавы — члены НАТА не павінны атрымліваць згоду альянсу, таму што справа зброі, яе продажу адносіцца да нацыянальнай кампетэнцыі... Вядома, на саміце НАТА можа быць пэўная каардынацыя, каб гэтыя дзеянні выглядалі як агульныя, а не індывідуальныя», — заявіў кіраўнік бюро. Раней у прадастаўленні ваеннай дапамогі Украіне адмовілі Фінляндыя, Германія і ЗША. Амерыканскі бок, у той жа час, аказаў украінскай арміі гуманітарную дапамогу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/naviny-u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/stanislau-kazhey
[5] https://zviazda.by/be/tags/byuro-nacyyanalnay-byaspeki
[6] https://zviazda.by/be/tags/nata-0