Успаміны — рэч сумная ці прыемная? На гэтае пытанне кожны сам сабе дае адказ. Хоць успамінаць маладосць часам бывае сумна — але, спадзяюся, толькі не з музыкай гурта «Чыж».
«А не спеть ли мне песню?..» — «В каморке, что за актовым залом» — ужо 20 гадоў як разважае ўслых лідар «Чыжа» Сяргей Чыгракоў, а следам за ім — некалькі пакаленняў юнакоў з гітарамі, якія жадаюць заваяваць сэрцы дзяўчат. Тыя ж, хто засвоіў дзівосныя пералівы «Паланэза», рабіліся кумірамі ўсяго класа ці студэнцкага патоку...
Калі вы таксама выраслі і сталелі на «простых кухонных блюзах» Чыжа і кампаніі, паставім дадатковае пытанне: а ці не схадзіць на канцэрт вышэйназванай групы? І самі сабе адкажам: схадзіць абавязкова! Тым больш што сярод песень пра каханне прагучаць як абсалютна кожнаму знаёмыя хіты, правераныя часам, так і новыя творы, а «каморка» вырасце да памераў пляцоўкі мінскага Палаца спорту. І няхай Сяргею «Чыжу» Чыгракову ўжо споўнілася 50 гадоў, энергетыка яго песень па-ранейшаму вабіць узнёслых рамантыкаў і юных бунтароў. Так што даставайце з шафы «касуху», знаходзьце любімыя банданы — і гайда на гэта вялікае і, разам з тым, цёплае свята! Сустрэча прызначана на 7 лістапада. Квіткі можна замовіць загадзя ў касах Палаца спорту і праз сайты kvіtkі.by, bіletі.by і tіcketpro.by
Ліна Малініна
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/kultura-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/uspaminy
[5] https://zviazda.by/be/tags/lina-malinina
[6] https://zviazda.by/be/tags/blyuz
[7] https://zviazda.by/be/tags/gurt-chyzh