zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Акружнасць таліі азначае многае

  • 05.09.2014 00:36
  • Здароўе [1], Здароўе [2]

Згод­на з еў­ра­пей­скі­мі рэ­ка­мен­да­цы­я­мі па сар­дэч­на-са­су­дзіс­тай пра­фі­лак­ты­цы, акруж­насць та­ліі ў жан­чын не па­він­на пе­ра­вы­шаць 80 см, у муж­чын — 94 см

Аб гэ­тым па­ве­да­мі­ла вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік ла­ба­ра­то­рыі ар­тэ­рыя­льнай гі­пер­та­ніі РНПЦ «Кар­дыя­ло­гія» Воль­га Паў­ла­ва, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

Як вя­до­ма, на раз­віц­цё сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­няў уплы­ва­юць атлус­цен­не і цук­ро­вы дыя­бет. Та­му важ­на пра­віль­на хар­ча­вац­ца і не да­пус­каць за­ліш­няй ма­сы це­ла. Спе­цы­я­ліс­ты ад­зна­ча­юць, што ар­тэ­рыя­льная гі­пер­тэн­зія раз­ві­ва­ец­ца ў 6 ра­зоў час­цей у тых асоб, хто не со­чыць за сва­ім хар­ча­ван­нем. Каб зні­зіць ры­зы­ку за­хва­рэць, трэ­ба ад­мо­віц­ца ад шкод­ных звы­чак і па­вя­лі­чыць фі­зіч­ную ак­тыў­насць. Ры­зы­ка сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­няў па­вя­ліч­ва­ец­ца і пры па­сіў­ным ку­рэн­ні. Ве­ра­год­насць за­хва­рэць у тых лю­дзей, хто зна­хо­дзіц­ца ў ад­ным па­мяш­кан­ні з ча­ла­ве­кам, які ку­рыць, уз­рас­тае на 30%. Па да­ных СА­АЗ, больш за тры чвэр­ці ўсіх смер­цяў ад сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­няў мож­на бы­ло б пра­ду­хі­ліць, змя­ніў­шы лад жыц­ця.

Па сло­вах га­лоў­на­га па­за­штат­на­га дзі­ця­ча­га кар­дыя­рэў­ма­то­ла­га Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Іры­ны Чы­жэў­скай, у Бе­ла­ру­сі ад­зна­ча­ец­ца рост за­хва­раль­нас­ці на ар­тэ­рыя­льную гі­пер­тэн­зію ся­род дзя­цей і пад­лет­каў. Пры­чым за апош­нія 10 га­доў іх ста­ла ў пяць ра­зоў больш. На кар­дыя­ла­гіч­ным улі­ку ў кра­і­не зна­хо­дзіц­ца ка­ля 52 ты­сяч дзя­цей і пад­лет­каў.

У Бе­ла­ру­сі больш за 1,9 млн жы­ха­роў па­ку­ту­юць ад ар­тэ­рыя­льнай гі­пер­тэн­зіі. Па­ло­ва з іх — лю­дзі пра­ца­здоль­на­га ўзрос­ту. Звыш 1,23 млн па­цы­ен­таў зна­хо­дзяц­ца на дыс­пан­сер­ным улі­ку

Тэгі:
  • талія [3]
  • здароўе [4]
  • Іры­на Чы­жэў­ская [5]
  • Воль­га Паў­ла­ва [6]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdaroue
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/taliya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/iryna-chyzheuskaya
[6] https://zviazda.by/be/tags/volga-paulava-0