Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 5 верасня выпусціла ў абарачэнне новую паштовую марку з серыі «Гарады Беларусі».
Заслаўе заснавана ў канцы Х стагоддзя і, паводле паданняў, было падорана кіеўскім князем Уладзімірам адной з жонак, Рагнедзе, і сыну Ізяславу, адкуль і назва ў горада, які прываблівае турыстаў старажытнымі гарадзішчамі «Замэчак» і «Вал», Спаса-Праабражэнскай царквой, касцёлам Найсвяцейшай Дзевы Марыі ды іншымі помнікамі гісторыі.
Выйшаў у абарачэнне і канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». Яго спецыяльнае памятнае гашэнне адбудзецца падчас свята, 7 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі №1 г. Заслаўя і ў адмысловым павільёне «Белпошты», размешчаным на выставачна-кірмашовай плошчы.
Такім чынам, кожны ахвотны ў Дзень пісьменства зможа адправіць лісты альбо паштоўкі сваім блізкім, пагасіўшы іх памятным штэмпелем, што стане добрым падарункам не толькі для філатэлістаў, а і для ўсіх, хто цікавіцца славянскім пісьменствам, культурай сваёй краіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva-0
[3] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/09/6-221.jpg
[4] http://zviazda.by/wp-content/uploads/2014/09/6-23.jpg
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-suvyazi-i-infarmatyzacyi-respubliki-belarus-0